Характарыстыка
комплексна-краязнаўчага музея
Дараганаўскага ВПК д/с - СШ за 2014-2015гг.
Краязнаўчы музей пры Дараганаўскай сярэдняй школе быў адкрыты 23 верасня 1983 г.( Загад № 42 ад 23.09.1983г.дырэктара школы Струпінскага С.М.). З 1983 года па 1998 год дырэктарам была З.Р.Верашчака – заснавальніца музея. З 1998 года па 2002 год кіраўнікамі музея былі: Каленік Л.В., Радзевіч І.М., Чучына Т.М. З 2002г. па 2007г. дырэктарам музея працаваў Бародзіч С.Д.
З верасня 2007 года па цяперашні час кіраўніком музея працуе Караленя Ж.С.
Найбольшы ўклад у развіццё музея ўнесла яго заснавальніца Зінаіда Рыгораўна Верашчака.
Музей вядомы не толькі ў Асіповіцкім раёне, але і далёка за яго межамі. На 01.12.2015г. у музеі захоўваецца 3561 экспанат асноўнага фонду і 365 дапаможнага. Краязнаўчы музей падтрымлівае сувязі з Асіповіцкім, Старадарожскім, Бабруйскім краязнаўчымі музеямі, з музеем гісторыі і культуры яўрэеў (г.Мінск). Устаноўлена сувязь з нашчадкамі Восіпа Дарагана – яго прапраўнучкай Надзін Маршанд, якая жыве ў Францыі і прапраўнучкай Вольгай Восіпаўнай Дараган-Сушчовай, якая жыве ў Санкт-Пецярбургу, прапраўнукам Андрэем Андрэевічам Дараганам, які жыве ў Швецыі. Экспазіцыі музея размешчаны ў чатырох залах двухпавярховага асобнага будынка з агульнай плошчай 237 кв.м. Будынак музея налічвае 10(дзесяць) акон.
З а д а ч ы м у з е я:
- вывучэнне гісторыі малой радзімы – вёсак Дараганаўскага с/Савета;
- выхаванне пачуцця адказнасці за гістарычную спадчыну;
- развіццё творчай актыўнасці і пазнавальнай цікавасці ў наведвальнікаў музея;
- адраджэнне гістарычнай памяці праз назвы вуліц, стварэнне мемарыяльных дошак;
- захаванне роднай культуры і мовы, асэнсаванне значэння роднай гісторыі і спадчыны;
- выхаванне нацыянальнай самасвядомасці і годнасці.
М э т ы м у з е я:
- абудзіць цікавасць да роднага краю;
- выклікаць гонар за сваіх землякоў;
- паказаць, што нам ёсць чым ганарыцца.