Сцэнарый свята, прысвечанага 30-годдзю з дня заснавання Дараганаўскага школьнага комплексна-краязнаўчага музея
( Аўтар сцэнарыя – Караленя Ж.С.)
Першая частка свята праводзіцца ў музеі.
Гасцей сустракае на першым паверсе дырэктар музея з юнымі экскурсаводамі. Гучаць цымбалы. Пасля заканчэння музыкі дырэктар музея вітае ўсіх прысутных і прадстаўляе юных экскурсаводаў. Далей уступнае слова пра Дараганава Сітнік Ксенія ( артыкул Каралені Ж.С. у “Звяздзе” “Залатое маё Дараганава”). Пераход у залу “Народныя ўмельцы” праводзіць дырэктар музея. Пераход у залу “Ніхто не забыты, нішто не забыта”– уступныя словы кіраўніка музея. Экскурсію ў стылі “рэп” пра шашку кавалерыйскую праводзіць Швец Мікалай. Далей словы кіраўніка музея і экскурсія Рабцавай Эльвіры пра дакументы 214 паветрана-дэсантнай брыгады. У заключэннне экскурсіі па гэтым раздзеле – словы Каралені Ж.С. і запрашэнне на другі паверх. На другім паверсе – расказ дырэктара музея і экскурсія пра рэчы народнага побыту Сітнік К. Завяршэнне і выхад у школу.
Другая частка можа быць праведзена на класных гадзінах і ўроках па тэмах, матэрыял да якіх можна знайсці ў школьным музеі. Напрыклад, “Літаратурнае краязнаўства. Творчасць В.Вараб’ёвай,” “Трагічныя старонкі Вялікай Айчыннай вайны. Гісторыя санаторыя “Крынкі”” і інш.
Трэцяя частка – урачысты канцэрт, праведзены ў форме “Ад усёй душы”. На канцэрт запрасіць наступных гасцей:
прадстаўнікоў РУА, ідэалогіі і культуры, цэнтра турызму і краязнаўства, газеты, лясгаса, лясніцтва, с/савета, калгаса, усіх былых кіраўнікоў музея, В.У.Чупахіна, Н.Л.Цыганок, Л.С. Стоцкую, І.І.Лізуру, В.Вараб’ёву, Т.Ю. Валадзько.
Сцэнарый канцэртнай праграмы
Першы нумар – гучыць музыка цымбалаў. Калі закончыцца музычны нумар і выканаўцы паклоняцца публіцы і будуць яшчэ на сцэне, вядучыя выйдуць і прадставяць іх:
1 вяд. Нашу ўрачыстую праграму адкрылі – дырэктар Дараганаўскай школы мастацтваў Барташ Ірына Валянцінаўна і выкладчык гэтай школы – ………………………..
………………………………………………………………………
Хлопец – 1 вяд. Зямля з блакітнымі вачамі–
Раздолле рэчак і лугоў!
Тут называюць Васількамі
На Беларусі хлапчукоў,
Звіняць крыніцы, як цымбалы,
Сцяжынкі свецяць у лясах.
Палі, узгоркі, перавалы –
Прасторны шлях, далёкі шлях!
Дзяўчына – 2 вяд. Краіна славы партызанскай,
Краіна міру і даброт!
Ты – наша гордасць, наша казка,
Як сонца, шчодры твой народ.
Твае сыны, твае ўнукі,
Мы любім гул тваіх бароў.
І рэкі цягнуцца, як рукі,
Да цёплых, верных рук сяброў.
Хлопец– 1 вядучы. Добры дзень, паважаныя спадары і спадарыні!
Дзяўчына – 2 вядучы. Мы рады прывітаць вас на ўрачыстым канцэрце, прысвечаным 30-гадоваму юбілею Дараганаўскага школьнага комплексна-краязнаўчага музея.
1 вяд. Там, дзе хвалі ўдалеч Пціч коціць,
Дзе нябёсаў чароўны блакіт,
Дзе птушыны спеў сэрца салодзіць–
Дараганава наша стаіць.
2 вяд. Тут сябрам заўжды сэрцы адкрыты:
Ты не будзеш вяскоўцам чужым.
Дараганава – край старажытны,
І гісторыяй мы даражым.
1 вяд. Ад душы сёння кожнаму скажам:
Ты не крыўдзіся толькі, браток.
Дараганава мілае наша –
Самы лепшы на свеце куток.
(Песня аб радзіме).
1 вяд. Гісторыя – не могільнік глухі.
Дзе подзвігі глухія і грахі
З нябожчыкамі разам закапаны.
Гісторыя балючая, як рана.
Яна ўвайшла ў нашу плоць і кроў
І плоццю, і крывёю продкаў нашых.
- вяд. Адно спытайся – многа што раскажа,
Адно – не грэбуй лепшымі з дароў –
Усім, што нам пакінула пяро,
Ганчарны круг, сякера і цясла,
Легенда невялікага сяла…
1 вяд. Гудуць, гудуць удзень і ўначы′
Званы гадоў.
Над вамі. Нада мною.
Калі глядзіш звысока на былое,
Сябе хаця сучасным не лічы!
Гісторыя – не могільнік глухі…
2 вяд. А пачыналася ўсё так…
1 вяд. Пачатак 80-х гадоў ХХст. Мікалай Арцёмавіч Рудзяк – старшыня Дараганаўскага с/савета, пабываўшы на рэспубліканскім семінары, загарэўся ідэяй – стварыць у Дараганаве краязнаўчы музей.
2 вяд. Пасля сесіі ён паклікаў да сябе тагачасных дырэктароў дараганаўскіх школ: Юрыя Міхайлавіча Яшчака і Шуляцьева Аркадзя Аляксандравіча. Рудзяк прапанаваў ім падтрымаць ідэю стварэння музея.
1 вяд. У санаторна-лясной школе ўжо існаваў славуты на ўвесь раён музей імя У.І.Леніна, таму стварэнне краязнаўчага музея было паручана сярэдняй школе.
2 вяд. Аркадзь Аляксандравіч Шуляцьеў падтрымаў прапанову старшыні сельскага савета і даручыў гэту новую і адказную справу ініцыятыўнай і энергічнай настаўніцы пачатковых класаў Зінаідзе Рыгораўне Верашчака.
1 вяд. Аб гэтай жанчыне можна сказаць вельмі многа добрых слоў. Дэвізам яе жыцця былі словы: “Хутчэй бы раніца і зноў на работу!”
2 вяд. За плячамі Зінаіды Рыгораўны, а нарадзілася яна ў 1926 г., былі нягоды і жахі Вялікай Айчыннай вайны, праца выхавацелем ў Ляхавіцкім, Пінскім, Жыліцкім, Глускім, Лапіцкім, Дараганаўскім дзіцячых дамах.
1 вяд. Некаторы час узначальвала Дараганаўскі сельскі савет, потым зноў працавала ў Дараганаўскай санаторна-лясной школе-інтэрнаце, адкуль у 1981г. і пайшла на пенсію.
2 вяд. Няўрымслівы чалавек, з вялікім запасам жыццёвай энергіі, не змагла Зінаіда Рыгораўна Верашчака сядзець дома. Яна пайшла працаваць настаўніцай пачатковых класаў у Дараганаўскую сярэднюю школу.
1 вяд. І тут талент і арганізатарскія здольнасці гэтай дзіўнай жанчыны раскрыліся з новага боку. Сотні дамоў па ўсіх навакольных вёсках абышла яна са сваімі вучнямі, каб сабраць экспанаты для будучага музея.
2 вяд. Загад па школе № 42 аб стварэнні музея падпісаны 23 верасня 1983г., а ўрачыстае адкрыццё яго адбылося 4 лістапада гэтага ж года.
1 вяд. Калі ў двух класах і калідоры былой пачатковай школы назбіралася больш ста экспанатаў, Зінаіда Рыгораўна напісала пісьмо, сабрала пад ім подпісы жыхароў Дараганава і накіравала гэты ліст у Мінск да тагачаснага кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь. .
2 вяд. У пісьме выказвалася просьба, каб быў дадзены дазвол на пабудову асобнага будынка пад школьны музей у вясковай школе.
1 вяд. Нягледзячы на цяжкі час у эканоміцы краіны ў пачатку 90-х гадоў, дазвол на пабудову музея прэзідэнт даў.
2 вяд. Другое ўрачыстае адкрыццё – у новым асобным будынку – адбылося праз дзесяць гадоў пасля заснавання музея – у 1993 годзе.
Верш В.Вараб’ёвай “Дараганава не ад дарогі.”
Чытае Кс. Сітнік.
1 вяд. А цяпер – уся ўвага на экран. Зараз мы ўбачым падзеі дваццацігадовай даўнасці.
(Прагляд відэафільма пра адкрыццё музея).
2 вяд. Некалькі дзясяткаў тысяч экскурсантаў за гэты час прайшлі праз наш школьны музей. Сярод іх – прадстаўнікі Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Германіі, Італіі, Шатландыі, Ірландыі, Бельгіі, Партугаліі, Швецыі, Ізраіля, Расіі, Украіны, Арменіі, Эстоніі.
1 вяд. З 1983года па 1998год дырэктарам музея была яго заснавальніца – Зінаіда Рыгораўна Верашчака. Яна проста жыла сваім музеем. Вось такія запісы можна прачытаць у музейнай кнізе для наведвальнікаў за гэты перыяд.
2 вяд. “ Шчыра дзякую за працу. Вельмі вам удзячны! Жадаю ўсяго найлепшага. Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь. В. Стражаў.”
1 вяд. “ Удивлён! Восхищён! Спасибо! Министр образования и культуры Республики Казахстан.”
2 вяд. “С чего начинается Родина? Она начинается со школы, где помнят своего первого выпускника… Она начинается с такого музея, где отражена история моего народа, моей деревни, моей школы. Низкий поклон людям, создавшим музей. Зам. Начальника управления образования Могилёвского облисполкома Ковалёва.”
(Музычны нумар пра Радзіму.)
1 вяд. Дырэктар нашай школы Станіслаў Міхайлавіч Струпінскі пры першым адкрыцці музея працаваў педагогам-арганізатарам, пры другім – быў ужо дырэктарам школы.
2 вяд. Станіславу Міхайлавічу ёсць пра што ўспомніць і расказаць, звязанае з Верашчакай Зінаідай Рыгораўнай, з афармленнем і адкрыццём музея.
1 вяд. І што цікава: жонку Станіслава Міхайлавіча таксама завуць Зінаіда Рыгораўна.
2 вяд. Вам слова, наш паважаны дырэктар.
Выступленне дырэктара школы.
(Пасля выстулення дырэктара – музычны нумар.)
1 вяд. З 1998 па 2002 музеем загадвалі: Каленік Ларыса Васільеўна, Радзевіч Ірына Мікалаеўна, Чучына Таццяна Мікалаеўна. Сёння на нашай сустрэчы прысутнічаюць:………………………………………………………..
2 вяд. Паважаная Ларыса Васільеўна, раскажыце, калі ласка, што вам асабліва запомнілася, што асабліва ўразіла за той час, калі вы працавалі кіраўніком музея.
Выступленне Каленік Ларысы Васільеўны.
1 вяд. Таццяна Мікалаеўна, а цяпер пытанне да вас. Чаму вы не засталіся загадваць музеем? Вы ж маглі сумясціць і працу ў музеі, і працу ў бібліятэцы?
Выступленне Чучынай Таццяны Мікалаеўны.
2 вяд. З 2002 па 2007 год кіраўніком музея працаваў Бародзіч Сямён Дзмітрыевіч. Сямён Дзмітрыевіч, што вы лічыце найбольш важным з таго, што вы зрабілі, працуючы дырэктарам музея.
Выступленне Бародзіча Сямёна Дзмітрыевіча.
(Музычны нумар.)
1 вяд. З 19 верасня 2007года і па сённяшні дзень дырэктарам музея з’яўляецца Караленя Жанна Сямёнаўна. Жанна Сямёнаўна, раскажыце, калі ласка, пра сучасную работу музея, яго пошукавую і даследчую дзейнасць.
Выступленне Каралені Жанны Сямёнаўны.
2 вяд. Нас б’е па сэрцах паскарэнне,
Сціскаюцца прастора, час.
А матчынай зямлі карэнні
Ніколі не адпусцяць нас.
Музычны нумар.(Песня на беларускай мове пра родны кут, пра вёску.)
1 вяд. Атулі мяне ласкай сваёю –
Як шчытом, ад бяды заслані.
Накіруй на дабро мае дні.
Хіжых, помслівых прагані,
Памажы не мірыцца з маною.
2 вяд. А як грэх мяне зможа
і збрудзіць,
Як на сцежках жыцця заблуджу –
Пакажы мне і край, і мяжу,
Адратуй і ачысці душу,
І бялейшай за снег
яна будзе.
1 вяд. Сёння ў нашым зале вельмі многа гасцей, і нам вельмі хочацца паслухаць усіх.
2 вяд. Мы не сумняваемся, што прагучаць толькі добрыя словы, якія будуць ісці ад глыбіні душы і несці ў сабе святло і чысціню, як тая вялікая, светлая, духоўная справа ачышчэння чалавечай душы, якую на працягу вось ужо 30-і гадоў выконвае Дараганаўскі школьны комплексна-краязнаўчы музей.
1 вяд. Слова прадастаўляецца ……………………………
2 вяд. Выступае ……………………………………………
1 вяд. А цяпер нам хочацца задаць некалькі пытанняў былому загадчыку райана Валерыю Уладзіміравічу Чупахіну.
2 вяд. Валерый Уладзіміравіч, ці памятаеце вы, якія ўласныя экспанаты перадалі ў наш музей?
1 вяд. Ці вучыце вы і цяпер дзяцей разьбе па дрэву?
Выступленне Валерыя Уладзіміравіча Чупахіна.
2 вяд. У нашай зале знаходзіцца чалавек, які 26 сваіх каштоўных работ, якія стварыў сваімі рукамі, падарыў у наш музей.
1 вяд. Гэта – Ігар Іванавіч Лізура. Ігар Іванавіч, вы ж маглі гэтыя работы прадаць за добрыя грошы. Што паўплывала на ваша дабрачыннае рашэнне – перадаць свае драўляныя скульптуры ў вясковы музей?
Выступленне Ігара Іванавіча Лізуры.
2 вяд. А зараз удзельнікі дзіцячага музычнага калектыву “Ваяж” пакажуць нам мадэлі адзення ў этнастылі, створаныя народнай умеліцай Касцян ………………………………………..
(Дэфіле ў народных строях).
2 вяд. Каго ў нашай вёсцы называюць жывой энцыклапедыяй Дараганаўскага краю? Канешне, гэта – Ларыса Сідараўна Стоцкая.
1 вяд. Ларыса Сідараўна, мы ведаем, што большасць папак з дакументамі, цікавымі матэрыяламі з газет пра нашых землякоў, мноства рэдкіх фатаграфій у нашым музеі – гэта ваша заслуга.
2 вяд. Раскажыце нам, калі ласка, якія яшчэ матэрыялы і дакументы вам бы хацелася знайсці, якія існавалі і недзе зніклі з развалам СССР?
Выступленне Ларысы Сідараўны Стоцкай.
1 вяд. У госці на наша свята запрошаны народны ансамбль народнай песні “Вяселле”. Вітаем удзельнікаў ансамбля.
Пяць канцэртных нумароў ансамбля.
1 вяд. У школе з 10 снежня праводзіўся тыдзень, прысвечаны юбілею музея.
2 вяд. Былі праведзены віктарына, конкурс творчых праектаў, конкурсы на лепшае сачыненне і верш аб музеі.
1 вяд. Узнагароды чакаюць пераможцаў гэтых конкурсаў. Слова прадастаўляецца намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Сяргейчык Ірыне Мікалаеўне.
Выступленне Сяргейчык І.М. і ўзнагароджванне пераможцаў. (Заключны музычны нумар.)
2 вяд. На Пцічы добра знаю мясціны я,
Дзе бяруцца самы на жыўцоў,
Норы ў лесе і сцежкі лісіныя,
Гнёзды качак і дачы глушцоў.
1 вяд. Салаўі тут мае галасістыя,
Каля дому плюскоча рака.
У дзяцінстве аб росы іскрыстыя
Ногі тут я не раз апякаў.
- вяд. У грыбы выйду, клікну я раніцай –
Ярка рэха грыміць у бары:
Дрэва кожнае мне адклікаецца,
Нібы добраму другу сябры.
1 вяд. Па карчах прабіраўся ў разведку я,
Поўз ля дотаў варожых крадком,
Кожны кусцік тады быў не сведкаю,
А надзейным маім дружбаком.
2 вяд. Ганаруся сваёй гаспадаркаю:
Пчолы рояцца, сад наш цвіце…
Свежай