Форма входа

Поиск

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0




Пятница, 03.05.2024, 09:28
Приветствую Вас Гость | RSS
Дараганаўскі школьны комплексна-краязнаўчы музей
Главная | Регистрация | Вход
Характарыстыка музея


 

     

Характарыстыка

 комплексна-краязнаўчага  музея

Дараганаўскага  ВПК  д/с - СШ за 2014-2015гг.

 

      Краязнаўчы  музей  пры  Дараганаўскай  сярэдняй  школе  быў  адкрыты  23  верасня  1983 г.( Загад  № 42  ад 23.09.1983г.дырэктара  школы  Струпінскага  С.М.). З  1983 года  па  1998 год  дырэктарам  была  З.Р.Верашчака – заснавальніца   музея. З  1998 года  па  2002  год  кіраўнікамі  музея  былі: Каленік  Л.В., Радзевіч І.М., Чучына  Т.М.  З  2002г. па  2007г. дырэктарам  музея  працаваў  Бародзіч С.Д. 

З  верасня  2007 года  па  цяперашні  час  кіраўніком  музея  працуе   Караленя  Ж.С.

Найбольшы  ўклад  у  развіццё  музея  ўнесла     яго      заснавальніца   Зінаіда  Рыгораўна  Верашчака.

      Музей  вядомы  не  толькі  ў  Асіповіцкім  раёне, але  і  далёка  за  яго  межамі.  На  01.12.2015г.  у  музеі  захоўваецца  3561  экспанат  асноўнага  фонду  і  365  дапаможнага.  Краязнаўчы        музей  падтрымлівае  сувязі  з  Асіповіцкім, Старадарожскім, Бабруйскім  краязнаўчымі  музеямі,  з  музеем  гісторыі  і  культуры  яўрэеў (г.Мінск). Устаноўлена  сувязь  з  нашчадкамі  Восіпа  Дарагана – яго  прапраўнучкай  Надзін  Маршанд, якая жыве ў Францыі  і  прапраўнучкай  Вольгай  Восіпаўнай  Дараган-Сушчовай, якая  жыве  ў  Санкт-Пецярбургу,  прапраўнукам  Андрэем  Андрэевічам  Дараганам,  які  жыве  ў  Швецыі.          Экспазіцыі  музея  размешчаны  ў чатырох  залах  двухпавярховага   асобнага    будынка   з  агульнай плошчай  237 кв.м.  Будынак  музея  налічвае  10(дзесяць) акон.

 

      З а д а ч ы   м у з е я:

  • вывучэнне  гісторыі  малой  радзімы – вёсак  Дараганаўскага с/Савета;
  • выхаванне  пачуцця  адказнасці  за  гістарычную  спадчыну;
  • развіццё  творчай  актыўнасці  і  пазнавальнай  цікавасці  ў наведвальнікаў  музея;
  • адраджэнне  гістарычнай  памяці  праз  назвы  вуліц, стварэнне  мемарыяльных  дошак;
  •  захаванне  роднай  культуры  і  мовы,  асэнсаванне  значэння  роднай  гісторыі  і  спадчыны;
  • выхаванне  нацыянальнай  самасвядомасці  і  годнасці.

     М э т ы   м у з е я:

  • абудзіць  цікавасць  да  роднага  краю;
  • выклікаць  гонар  за  сваіх  землякоў;
  • паказаць,  што  нам  ёсць  чым  ганарыцца.

 


Copyright MyCorp © 2024