Форма входа

Поиск

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0




Пятница, 03.05.2024, 16:23
Приветствую Вас Гость | RSS
Дараганаўскі школьны комплексна-краязнаўчы музей
Главная | Регистрация | Вход
Фондавая дзейнасць


    

Фондавая дзейнасць

   

На  01.12.2015г. фонды  музея  складаюць 3926 экспанатаў (3561 –  асноўнага, 365 – дапаможнага).    Найбольш  значныя  з  новых  паступленняў: рама  ад  кабіны  нямецкага  самалёта “Юнкерс”, збітага  ў  1944г.  над  тэрыторыяй  Дараганаўскага  с/Савета, каркас  ад   кавалерыйскага  сядла,  часоў  Вялікай  Айчыннай  вайны,  самавар  з  хутара  Саранін  Канстанціна  Паланейчыка (Саранінскага) – уладальніка  рыбнага  берага  Лысая  гара.  Да яго  ў  лазню  прыязджалі  Дараганы,  пілі  настоены  на  травах  чай, прымалі  масаж – там  меўся  выдатны  майстар  гэтай  справы.  Вялікую  цікавасць  у  наведвальнікаў  выклікае і  двухражковы  калёсны  плуг, і  мінашукальнік.  Нельга  абмінуць  увагай  і  рукапісны  песеннік  больш  чым  на  400  старонак,  пачаты  ў  1939 г. г. і  закончаны  ў  пасля  вайны;  і  калыску  на  дугападобных  ножках, рогі  аленя, набор  сталярных  інструментаў XIXст., штыкі; калючкі-вожыкі  для  нанясення  шкоды  кавалерыстам і  матацыклістам  пры  наступленні; партызанскую  лямпу-газоўку,  пасляваенны  дымар  для  пчолаў, зроблены з  сумкі  нямецкага  працівагаза; драўляную  медагонку; рэшткі  патронаў, якія  былі  знойдзены  на  тэрыторыі  школьнага  двара  пры  правядзенні  земляных  работ; вышываныя  рушнікі, накідкі  для  падушак, падузорнікі,  качалкі, зрэбныя  кашулі,  абразы.  Ёсць у  экспазіцыі цяпер  і  шафы,  і вялікая  рама-аклад  для  люстэрка  з  былога  яўрэйскага  дома  мястэчка  Дараганава. 

 Усе  экспанаты,  паступіўшыя  ў  музей, цікавыя  і  са  сваёй  гісторыяй. Яны  занесены  ў  інвентарную  кнігу.  Акрамя  іх  у  інвентарныя  кнігі  за    перыяд  з  верасня  2007 года  запісана  каля  1500 экспанатаў, якія  былі  сабраны  З.Р.Верашчакай,  але  яна  не  паспела іх  апісаць.

Толькі  за  апошні  час  у  фонды  музея  ў   выніку  пошукавай  работы  паступілі  наступныя  экспанаты:  швейная  машынка“Сінгер” (не  блытаць  з  “Зінгер”)   з нажным  прывадам,  выпушчаная  ў  30-х  гадах  мінулага  стагоддзя,  ручны  бязмен  на  20 кг.,  прас  з  вуголлем,  дзве  нямецкія  і  адна  савецкая   каскі  часоў  Вялікай  Айчыннай  вайны,  буссоль – аптычная  прылада  для  прыцэлу  з   76-міліметровай  гарматы  часоў  другой  сусветнай  вайны,  магазін  для  дыскаў  для  ручнога  кулямёта  Дзегцярова,  пасляваенная  камандзірская  сумка,  дарэвалюцыйны  металічны  нагрудны  знак  лесніка “  Лесной  сторож”,  чырвонаармейская  кніжка,  пахвальны  ліст  “За  абарону  Сталінграда”,  13  напаўкаштоўных  камянёў – мінералаў,   шмат  фотаздымкаў   і  дакументаў   перыяду   30-60 гадоў  мінулага  стагоддзя,  некалькі  кніг  беларускіх  пісьменнікаў  і  публіцыстаў з  аўтарскімі  подпісамі,  юбілейны  медаль  да  65-годдзя  Вялікай  Перамогі, пяць  кніг  з аўтографамі  вядомых  беларускіх  пісьменнікаў,  падараваных  у  свой  час паэту  Янку  Непачаловічу.  

За  2012-2014гг. аформлены  пастаянна  дзейнічаючыя  выстаўкі:1) “Адзенне, стылізаванае  пад  пачатак XXст.”,2) “Кнігі, выдадзеныя    ў   XVIII-ХІХст.ст.”, 3)  “Санаторна-лясная   школа,”4)“Гэта  было  нядаўна, гэта  было  даўно”, 5)  “Лічбы  на  сэрцы”,   6) “Пад  небам  Бацькаўшчыны),7) “Новыя ўзоры  мясцовага  ткацтва”, 8) “Даваенныя  тапаграфічныя  карты  нашага  і  суседніх  раёнаў”. У  2014г.  была  зроблена  пастаянна  дзейнічаючая  фотавыстава В.Крынінай  “Дараганаўскімі  сцежкамі”.

Восенню   2014г.  была  праведзена  рэканструкцыя  лесвіцы  на  другі  паверх.  Лесвіцу  падарыў  Асіповіцкі  лясгас,  ён  жа  аплаціў  работу  майстроў  па  ўстаноўцы.  Заменены  таксама  лямпы  асвятлення  на  другім  паверсе  на  больш  сучасныя.

Заменены ўсе рукапісныя этыкеткі на  друкаваныя.

Знойдзена  мэбля, зробленая  майстрам  паноў  Дараганаў – Зомберам з  маёнтка Л.Ф.Дараган у  ідэальным  стане.  Але  гаспадары  ні  за  якія  грошы  не  хочуць  аддаваць  гэтыя  рарытэты   ў  музей.

Плануецца  аформіць  новы  стэнд, дзякуючы  спонсарскай  дапамозе  Асіповіцкага  доследнага  лясгаса.  Стэнд  будзе  называцца  “Чэмпіёны  з  Дараганава”.

        

       


Copyright MyCorp © 2024