.
КАТАЛОГ
навучальных экскурсій Дараганаўскага школьнага комплексна-краязнаўчага музея
Аўтар – Караленя Ж.С.
№ п/п |
Назва экскурсіі |
Раздзел музея |
Кароткі змест
|
1 |
Легенды аднаго маёнтка |
Наша мінуўшчына |
Ад Радзівілаў да Дараганаў. Знаёмства з гістарычнымі перадумовамі з’яўлення памешчыкаў Дараганаў на нашай зямлі. Гісторыя будаўніцтва чыгункі. |
2 |
Значэнне ільну і дрэва ў жыцці беларускага сялянства |
Наша мінуўшчына |
Знаёмства з прыладамі працы па апрацоўцы ільну. Вырабы паўсядзённага ўжытку з дрэва. Бандарства, даўбежніцтва, салома- і лазапляценне. Вырабы з лубу, бяросты і лыка. |
3 |
Беларускі куфар |
Наша мінуўшчына |
Беларускае нацыянальнае адзенне. Пухавіцкі і Асіповіцкі строй. Значэнне чырвонага колеру і вышыўкі. Лапці і іх віды. Беларускі нацыянальны ручнік, яго ўтылітарнае і абрадавае прызначэнне, віды ручнікоў. |
4 |
Беларуская хата |
Наша мінуўшчына |
Інтэр’ер сялянскай хаты канца 19-га пачатку 20 стагоддзя. Параўнанне з мэбляй панскага палаца.
|
5 |
Народны разьбяр І.І.Лізура і яго цуды з дрэва. |
Народныя ўмельцы. |
Вырабы з дрэва нашых продкаў і работы сучаснага майстра І.І.Лізуры. Знаёмства з жыццём народнага майстра, вытокі яго творчасці. Падарожжа па краіне Лізурыі – экспазіцыі яго работ. |
6 |
Народныя ўмельцы Дараганаўшчыны. |
Народныя ўмельцы |
Цэнтры традыцыйных рамёстваў і фальклору. Экспазіцыя работ мясцовых ткачых, вязальшчыц, вышывальшчыц, сталяроў, кавалёў, чаканшчыкаў, майстроў пляцення з лазы і саломкі. |
7 |
Прырода роднага краю. |
Прырода роднага краю |
Панарама беларускай прыроды: чучалы жывёл (дзік, алень і аленіха, заяц, ліса, барсук, бабёр, норка і інш.); птушкі, рыбы, раслінны свет Беларусі. |
8 |
Яе вялікасць пчала або Бортніцтва ў нашым краі |
Прырода роднага краю |
Узнікненне бортніцтва на славянскіх землях, этапы яго разіцця.Прылады працы сучасных і мінулых пчалаводаў. Мёд і народная медыцына. |
9 |
Стаянкі бронзавага веку на тэрыторыі Дараганаўскага сельскага Савета |
Прырода роднага краю |
Рарытэт школьнага музея: бівень маманта. Стаянкі бронзавага веку, курганныя могільнікі, археалагічныя знаходкі на тэрыторыі Дараганаўскага с/Савета. Гарадзішча ранняга жалезнага веку. |
10 |
Дараганаўская зямля ў гады Вялікай Айчыннай вайны |
Ніхто не забыты, нішто не забыта |
Колькасць загінуўшых жыхароў. Месцы масавых расстрэлаў. Малалетнія вязні. Жыццё грамадзянскага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі. |
11 |
Гісторыя Дараганаўскага дзіцячага дома |
Ніхто не забыты, нішто не забыта |
Гісторыя стварэння. Дзіцячы дом у гады Вялікай Айчыннай вайны. Адраджэнне пасля разрухі. Працоўна-выхаваўчая сістэма Ю.М.Яшчака. |
12 |
Халакост і праведнікі свету. |
Ніхто не забыты, нішто не забыта |
Антыяўрэйская палітыка фашысцкай Германіі. Антысемітызм і яго асаблівасці на тэрыторыі былога СССР. Праведнікі свету – мясцовыя жыхары: Міхадзюкі Лідзія і Міхаіл, Мятліцкі Фёдар. Ахвяры Халакосту ў Дараганаўскім краі. |
13 |
Юныя героі-антыфашысты |
Ніхто не забыты, нішто не забыта |
Дапамога параненым чырвонаармейцам-кавалерыстам, збор боепрыпасаў выхаванцамі Дараганаўскага дзіцячага дома. Расстрэл выхаванцаў – Міхадзюка Р. і Кіслага І. Успаміны М.В.Жарава аб падзеях у час вайны на тэрыторыі Дараганава. |
14 |
Дзейнасць 161-ай партызанскай брыгады імя Катоўскага |
Ніхто не забыты, нішто не забыта |
Атрады брыгады, месца дыслакацыі, баявыя аперацыі. Сшытак успамінаў сакратара партыйнай арганзацыі брыгады Шуста П.Ф. |
15 |
Г.Ц.Лынькова і яе ўспаміны аб народным пісьменніку М.Лынькову |
Ніхто не забыты, нішто не забыта |
Праца Г.Ц.Лыньковай (сястры Міхася Лынькова) у Дараганаўскай школе. Трагедыя сям’і М.Лынькова: расстрэл жонкі і сына. Перапіска брата і сястры. |
16 |
Зорка і смерць Янкі Непачаловіча. |
Ніхто не забыты, нішто не забыта |
Жыццёвы шлях настаўніка і паэта Янкі Непачаловіча. Бласлаўленне на творчасць Я.Купалам. Вершаваныя зборнікі, трагічная смерць паэта. |
17 |
З.Р.Верашчака – заснавальніца Дараганаўскага краязнаўчага музея |
Ніхто не забыты, нішто не забыта |
Жыццёвыя скрыжалі лёсу асветніцы Дараганаўскага краю. Пенсія – гэта толькі пачатак. Музей – помнік пры жыцці.
|
18 |
Шматгранны талент Ю.М.Яшчака – заслужанага настаўніка Беларусі |
Ніхто не забыты, нішто не забыта |
Яго імя носіць піянерская арганізацыя школы. Этапы жыццёвага шляху: вучоба, камсорг авіяпалка ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Урадавыя ўзнагароды. Таленавіты педагог і арганізатар. |
19 |
Хлеб – усяму галава |
Ніхто не забыты, нішто не забыта |
Гісторыя стварэння калгасаў імя Ульянава і “Каўгарскі”. Лепшыя працаўнікі. Этапы развіцця. |
20 |
Гісторыя спіртзавода “Каўгарскі” |
Ніхто не забыты, нішто не забыта |
Вінакурня Мацвея і Лізаветы Дараганаў. Аднаўленне вытворчасці пасля грамадзянскай вайны. Подзвіг П.Б.Мургі. Пасляваеннае развіццё завода. |
21 |
Чэмпіёны Беларусі і свету з Дараганаўскага лясніцтва |
Ніхто не забыты, нішто не забыта |
Першы чэмпіён Беларусі сярод лесарубаў – А.М.Зіхіч. Пяціразовы пераможца рэспубліканскіх спаборніцтваў – Сямёнаў А.Р. Першы чэмпіён сярод юніёраў – Караленя Р.А. Чэмпіён свету сярод юніёраў – Караткевіч Д.В. Усе чэмпіёны – выпускнікі Дараганаўскай сярэдняй школы. |
22 |
Невядомыя старонкі гісторыі: партызанскі камбрыг У.У.Гіль-Радыёнаў |
Ніхто не забыты, нішто не забыта |
Славуты зямляк – невядомы на Радзіме. Трагічны лёс У.У.Гіля. Партызанскі камбрыг – палкоўнік У.У.Гіль-Радыёнаў. |
23 |
Вёскі – паўтарыўшыя лёс Хатыні. |
Ніхто не забыты, нішто не забыта |
Звярыны воблік фашызму. Загінуў кожны трэці.Жудасны дзень 20 студзеня 1943г. Кроў і попел спаленых вёсак Бортнае і Мяжное Дараганаўскага с/Савета пахаваны на Могільніку вёсак у Хатыні. |
24 |
У жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу: Афганістан |
Ніхто не забыты, нішто не забыта |
Гістарычная даведка пра ўвод савецкіх войск у Афганістан. 15 нашых землякоў на бязлітасным фронце чужой вайны. “Служба ідзе нармальна.” Схілім галовы перад маёрам Лазоўскім А.У. і сяржантам В.М., загінуўшым у Афганістане. |
25 |
Славутыя выпускнікі нашай школы |
Ніхто не забыты, нішто не забыта |
Беларускі гісторык і філосаф, доктар гістарычных і філасофскіх навук Ліўшыц Г.М. Вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук, саветнік прэзідэнта РБ Капітула П.А. Доктар філалагічных навук, літаратуразнаўца, паэтка, прафесар Тварановіч (Сеўрук) Г.П., мовазнаўца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Я.М. Рамановіч і інш. |
26 |
Свет вачыма мастакоў |
Народныя ўмельцы |
Работы мясцовых мастакоў: Красюкоў І.В., Вараб’ёў Я.М., Карэнка М.А. Зменныя фотавыставы фотааматараў. |
27 |
Публіцыстыка выпускніка Дараганаўскай школы В.У.Хурсіка |
Ніхто не забыты, нішто не забыта |
Смеласць і неардынарнасць публіцыстыкі В.У.Хурсіка. Па старонках кніг “Кроў і попел Дражна”, “Белы лебедзь у промнях славы”, “Трагедыя белай гвардыі”. |
28 |
Гісторыя школы ў аб’ектыве фотаапарата |
Ніхто не забыты, нішто не забыта |
Фотавыставы розных гадоў: “Как молоды мы были”, “Першыя фотаздымкі”, “Дапамога калгасу”, “ З песняй і рукзаком”, “Прырода просіць абароны”, “Дапамога калгасу”. |
29 |
Каб спявала душа |
Ніхто не забыты, нішто не забыта |
Гісторыя стварэння народнага ансамбля народнай песні”Вяселле”. Вытокі творчасці. Рэпертуар.
|
30 |
Сказ пра чароўную скрыпку |
Наша мінуўшчына |
Як легенды становяцца рэальнасцю: скрыпка знакамітага італьянца Страдывары была ў маёнтку Л.Дараган. |
31 |
Кавалерысты, дадзен вам загад |
Ніхто не забыты, нішто не забыта |
Па слядах І-га коннага рэйду пад камандаваннем А.І.Бацкалевіча. |
32 |
Дараганаўская трагедыя |
Ніхто не забыты, нішто не забыта |
У чым прычына трагічнай смерці двух сяброў: І.Б.Цераша і Янкі Непачаловіча. |
33 |
С.С.Сумчанка – герой зямлі Асіповіцкай |
Ніхто не забыты, нішто не забыта |
Чаму званне Героя СССР замянілі на ордэн. У чым агульнасць лёсу партызанскіх камандзіраў: Сумчанкі, Нічыпаровіча, Флегантава. |
34 |
Дараганаўскае літаратуразнаўства |
Ніхто не забыты, нішто не забыта |
Жыццёвы шлях паэтаў, якія нарадзіліся і жылі на Дараганаўшчыне. |
35 |
Твой след на зямлі або Уводзіны ў “ Дараганазнаўства” |
Ніхто не забыты, нішто не забыта |
Абагульняючая экскурсія па ўсіх раздзелах музея. Выдзяленне найбольш цікавых тэм для канкрэтных груп экскурсантаў. |