Форма входа

Поиск

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0




Пятница, 03.05.2024, 13:44
Приветствую Вас Гость | RSS
Дараганаўскі школьны комплексна-краязнаўчы музей
Главная | Регистрация | Вход
Этнаграфічная дзейнасць


Этнаграфічная      дзейнасць 

 

 

Дараганаўскім  школьным  краязнаўчым  музеем  праводзіцца  работа   па  вывучэнню  і  захаванню  народных   традыцый.  За  справаздачны   перыяд   дырэктарам  музея  Караленяй  Ж.С. і  членамі  гуртка  “Дараганазнаўства” былі  праведзены  традыцыйна-абрадавыя  святы:  “Дзяды”,  “Дараганаўскія  шчадроўкі”,   “Радаўніца”,  “Купалле”.  Кіраўніком  музея  напісаны   сцэнарыі  і  праведзены  святы  “Дажынак” у в.Каўгары  і  ў в.Радуцічы ,  свята,  прысвечанае  юбілею  народнага  ансамбля  народнай  песні  “Вяселле” з в.Каўгары, свята,  прысвечанае  дню  Маці.  Традыцыйна  ў  музеі  праводзяцца  музейныя  ўрокі-песні,  дзе  вучні  спяваюць  народныя  песні,  вывучаныя  на  занятках  гуртка  “Дараганазнаўства”.  Актыўна  вядзецца  запіс  народных   песень  у  жыхароў  навакольных  вёсак,  таксама  паданняў  і  легенд.

Вывучэннем  і  захаваннем  народных  традыцый  займаюцца  ў  нашай  школе  не  толькі  члены  гуртка  “Дараганазнаўства”.  Пад  кіраўніцтвам  настаўніцы  гісторыі Казловай  Т.І. і настаўніка  беларускай  мовы  і  літаратуры  Тамашова  М.В. былі  напісаны  творчыя  работы  пра  ансамбль  “Вяселле”  і  пра  традыцыі  і  абрады  Дараганаўскага  краю. Гэтыя  работы  былі  адзначаны раённымі  і  абласнымі  дыпломамі. Работа  настаўніцы  геаграфіі  Бародзіч  Г.С.  “Простыя  рэчы”  па  апісанню  і  функцыянаванню  прадметаў  сялянскага  побыту,  якія  з’яўляюцца  экспанатамі  нашага  музея,  заняла  прызавое  месца  ў  Магілёўскай  вобласці.   

Новыя  абрады  мы  ствараем  самі.  Пасля  таго,  як  было  праведзена  свята  вёскі  Радуцічы (пісала  сцэнарый  і  праводзіла  свята  Караленя  Ж.С.), такія  ж  святы  пайшлі  адзначацца  па  іншых  вёсках  раёна.  Спадзяёмся,  што  будзе  падтрымана  іншымі  с/Саветамі  і  стане  традыцыйным і  наша  свята,  прысвечанае  дню  вызвалення  в.Дараганава  ад   нямецка-фашысцкіх  захопнікаў.

  29  верасня  2010 года на  базе  Дараганаўскага  школьнага  краязнаўчага  музея  быў   праведзены  рэспубліканскі  семінар  загадчыкаў  раённых  аддзелаў  культуры  па  этнаграфіі.  Кіраўнік  музея  выступала  перад  удзельнікамі   семінара  з  паведамленнем  пра  этна-патрыятычнае  выхаванне  сродкамі  музейнай  педагогікі.  На  прымузейнай  тэрыторыі  прадстаўнікі  цэнтра  народнай  творчасці  і  рамёстваў  з  г. Асіповічы  далі  майстар-клас  па  ткацтву,  ганчарнай  справе,  жывапісу,  вырабам  з  бяросты.  Удзельнікі  семінару  былі  ўражаны  і  здзіўлены  тым,  што  ўбачылі  і  пачулі  ў  Дараганаве.  Народны  майстар  па  кераміцы  Дз.Паляшчук   паабяцаў  зрабіць  для  музея  цэлую  выставу  керамічнага  посуду,  калі  мы  знойдзем  узоры  вырабаў  мясцовых  майстроў   ХІХ ст.  Такія  ўзоры  былі  знойдзены.    Гэта – тры  гладышы  і  гляк  для  масла  майстра  з  в.Лука  Ганчарова.  Вясной,  калі  можна  будзе  капаць  мясцовую  гліну,  спадзяёмся,  наш  музей  папоўніцца  цікавай   выставай керамічнага  посуду.

Наперадзе  ў  нас  новыя  шляхі,  новыя  творчыя  планы  і  задумы.  Дарагая  і  любімая  Дараганаўская  зямля  з’яўляецца   крыніцай  натхнення,  дае  нам   крылы  ляцець  увысь,  спасцігаць  новыя  гарызонты  духоўнага  развіцця.

                                                         


Copyright MyCorp © 2024