Форма входа

Поиск

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0




Пятница, 03.05.2024, 12:02
Приветствую Вас Гость | RSS
Дараганаўскі школьны комплексна-краязнаўчы музей
Главная | Регистрация | Вход
Экспедыцыйная і пошукавая дзейнасць


 

 Экспедыцыйная  і  пошукавая  дзейнасць.

 

      

         Вялікая  ўвага  работы  Савета  музея  ў  2007 – 2011гг. была  скіравана  на  даследванне  жыцця  і  дзейнасці  сям’і  памешчыкаў  Дараганаў,  трагічнай  гісторыі  маёнтка  "Крынкі”. Вынікі  гэтай  працы  наступныя:

         1) Сталі  вядомы  імёны  дзяцей  В.Ф.Дарагана  з  фотаздымка  ў  кнізе "Памяць”  Асіповіцкага  раёна  на ст.99 (раней  яны  ўказваліся  як  невядомыя).

        2) Пасля  семнаццацігадовага  перапынку  адноўлена  перапіска  з  прапраўнучкамі  Восіпа  Дарагана:  Надзін  Маршанд, якая  жыве  ў  Францыі  і  Вольгай Восіпаўнай  Дараган-Сушчовай, якая  жыве  ў  Санкт-Пецярбургу,  Андрэем  Андрэевічам  Дараганам,  які  жыве  ў  Швецыі.                  Прачытаўшы  ў  гасцях у  Вольгі  Дараган-Сушчовай  у  2009 годзе ўдзячнае  пісьмо  і  запрашэнне  прыехаць  у  Дараганава   кіраўніка  музея Каралені  Ж.С. ,  А.А.Дараган  і  яго  жонка  Ланна  вырашылі  прыехаць  і  прыязджалі  ў  Дараганава  ў пачатку  жніўня 2010г.  Вынікам 

         іх  прыезду  стала  ідэя  стварыць  музей  сям’і  Дараганаў.    Помнік  на  месцы  пахавальнага  склепа   адноўлены  сіламі  Дараганаўскага   краязнаўчага  музея,  прыбіраюць,   даглядаюць  тэрыторыю  былога  маёнтка  "Крынкі”  члены  музейнага  гуртка  "Дараганазнаўства”     

        на  чале  з  кіраўніком  і  леснікі  Дараганаўскага  лясніцтва,    сувязь  з  нашчадкамі   была  адноўлена  пасля  амаль  дваццацігадовага   перапынку   кіраўніком   Дараганаўскага  музея Караленяй  Ж.С.,  жылі  Мацвей,  Лізавета,  Восіп  Дараганы  ў  Дараганаве  і  ў  Крынках. 

        Нават  у  Швецыі  сын  Восіпа  Дарагана  назваў  сваё  памесце   Крынкамі. Экспазіцыя з  перададзеных Андрэем  і  Ланай  прадметаў  размешчана  ў  Асіповічах.

  3) Пошукавая  работа "Легенда  для  аднаго  помніка” стала  дыпламантам  рэспубліканскага  конкурса, які  праводзіўся  моладзевым  аб’яднаннем  "Гісторыка”.

  4) Пошукава-даследчая  работа  "Бляск  і  трагедыя  маёнтка  "Крынкі”” стала  пераможцай  у  абласным   конкурсе   "Страчаная  спадчына”, які праводзіўся  ў  рамках  V  этапа  абласной  турысцка-краязнаўчай  экспедыцыі  "Наш  край  прыдняпроўскі”(2008г.)

       На  працягу  2009 года  вялася пошукавая  работа  па  ўстанаўленню  прозвішчаў  расстраляных  у  гады  Вялікай  Айчыннай   вайны  ў  Дараганаве  мірных  жыхароў  і  ўвекавечванні  іх  імён  на  помніках: на  магіле  каля  былой  хлебапякарні  і  на  магіле  каля  сярэдняй  школы.

       У пошукавай  рабоце  па  магіле  з  расстралянымі  жыхарамі  м. Дараганава  яўрэйскай  нацыянальнасці  каля  хлебапякарні  Савет  музея  дапамагаў    Свярдлову  У.С., былому  вязню  Крынкаўскага  лагера  зняволення  дзяцей  дзіцячых  дамоў  Асіповіцкага  раёна,  краязнаўцу  Хурсіку  В.У.   Да  2008г. было  ўстаноўлена  каля  90  прозвішчаў, цяпер  на  мемарыяльнай  пліце  выбіта    160  імён  і  прозвішчаў  загінуўшых.  Дадатковыя  звесткі  атрыманы  з  архіваў  г. Масквы.

       Работа  па  ўстанаўленню  прозвішчаў  людзей,  пахаваных  у  магіле  каля  сярэдняй  школы, праводзілася  Караленяй  Ж.С. на  падставе  вывучэння  архіўных  матэрыялаў  Дараганаўскага  музея, успамінаў  мясцовай  жыхаркі,  краязнаўцы  Дараганаўскага  с/Савета  Стоцкай  Л.С.,  успамінаў  Картун  М.З. (в.Слопішча).

  У  70-я гады  мінулага  стагоддзя, калі  мянялі  помнік, прозвішчы  людзей  з  надмагільнай  пліты не  захавалі.   На  дадзены  момант  ўстаноўлены  13  прозвішчаў  людзей,  пахаваных  у  гэтай   брацкай  магіле:  9,  што  былі  выбіты  на  ранейшым    помніку   і   4   новых.    Гэта    работа   пад      назвай         " Разрываюць  душу  нам  вайны  камяні” атрымала  1-е   месца  ў  раённай  пошукавай  экспедыцыі  ў намінацыі   "Устаноўленыя  імёны”( 2010 г.) і  стала  пераможцай  абласнога  конкурса  пошукавых  экспедыцый.   Кіраўніком  музея  было  ўстаноўлена  імя  лётчыка  на  безыменнай   магіле  ў  в.  Мязовічы.   Цяпер  праводзіцца  работа  па  ўдакладненню знойдзеных  звестак  з  архівам   ЦАМО  ў  г.Падольску. 

Таксама   1-е  месца  ў   раённай  пошукавай  экспедыцыі,  прысвечанай  65-годдзю   Перамогі,  атрымала  работа  "Загадка  аднаго  фотаздымка”  ў  намінацыі " Архіўная  работа”,  выкананая    членамі  гуртка  "Дараганазнаўства”( 2010 г.).  2-е  месца  ў  гэтай  жа экспедыцыі заняла работа "Радавыя героі  Перамогі”  ў   намінацыі  "Успаміны  ўдзельніка  вайны  "Магілёўшчына  ў  маім  лёсе”( 2010 г.).  Апошняя  работа  стала  пераможцай  абласнога  конкурса.

У  ходзе  правядзення  "Зорнага  паходу”   пошукавым   атрадам  "Узлёт”  знойдзены  дзве  магілы,  на  якіх  неабходна было ўстанавіць  помнікі  як на воінскіх  і  партызанскіх  пахаваннях.  Запісаны  ўспаміны  відавочцаў – тых,  хто бачыў,  як  у  гэтыя  магілы  хавалі  чырвонаармейцаў - кавалерыстаў і  партызанскую  сям’ю.   Справаздача  па  правядзенні  "Зорнага  паходу”  атрымала  3-е  месца  ў  раённым  конкурсе ( 2010 г.),  1-е месца  ў  абласным,  2-е  –  у  рэспубліканскім  "Зорным  паходзе”.  Прэзентацыя  "Зорнага  паходу” на  рэспубліканскім  турыстычным   злёце  пераможцаў,  які   праходзіў  з  9  па  11  чэрвеня   2010 г.  на  Нарачы, заняла  першае  месца  ў   рэспубліцы.  Караленяй  Ж.С. былі падрыхтаваны  і  перададзены  ў  райваенкамат  і  райвыканкам г.Асіповічы ўсе  неабходныя  дакументы  для   ўстаноўкі  на  гэтых  магілах   дастойных  помнікаў.   Восем чырвонаармейцаў і трое партызан   з  брацкай  магілы   на  закінутых  Кулевіцкіх  могілках   былі,   па  нашай  прапанове,   перазахаваны   ў  брацкую  магілу  каля   Дараганаўскай  СШ.  Тут  будзе  ўстаноўлены  помнік  з  устаноўленымі пошукавым  атрадам   прозвішчамі  і  з  подпісам   аб  васьмі  невядомых  кавалерыстах  з  разбітых  палкоў  1  коннага  рэйду  пад  камандаваннем  А.І.Бацкалевіча  ў  жніўні  1941 г.   ва  ўрочышчы  Поклань і траіх  партызанах, падарваўшыхся на  міне  зімой  1943г.  У  гэтай брацкай  магіле  пахаваны   адзін  баец  з  кавалерыйскага  рэйду  з  устаноўленым  намі  прозвішчам  і  нават  знойдзеным  фотаздымкам.

З  турыстычнага  злёту  на  возеры  Нарач  каманда  членаў  пошукавага  атрада  "Узлёт”, прывезла  5  дыпломаў  рэспубліканскага  ўзроўню:  адзін  за  першае  месца,  тры  за  другое  месца,  адзін  за  трэцяе  месца.  Акрамя  трохдзённага  аўтапаходу  ў  Нарачанскі  край,  пошукавікі  зрабілі  яшчэ  адзін  паход:  аднадзённы аўтапаход  ў  в. Новыя  Дарогі  Старадарожскага  раёна 9-га  чэрвеня  2010 г.   З  гэтай  пошукавай  экспедыцыі  былі  прывезены  новыя  экспанаты  для  ваеннага  раздзела  музея  і  зроблены  запісы  відавочцаў  бою  чырвонаармейцаў-кавалерыстаў  у   канцы  ліпеня   1941 г.  у  в.  Новыя  Дарогі.  Таксама  былі  запісаны  народныя  песні   і  песня,  напісаная  ў  вайну  Ціханоўскай  М.А.,  якая  была  пасля  кавалерыйскага  бою  ў  в.Новыя  Дарогі  вывезена  ў  Германію  на  4 гады  катаржнай  працы.

 

Справаздача  аб  праведзенай  пошукавай  рабоце  за  перыяд  з  чэрвеня 2010 па  ліпень  2011 года.

 

І Збор  звестак  пра  няўлічаныя  пахаванні  часоў  Вялікай  Айчыннай  вайны.

1) Пошукавы  атрад  "Узлёт” за  вышэй  азначаны  перыяд  працягваў  шукаць  відавочцаў  і  рабіць  запісы  іх  успамінаў  пра  няўлічаныя  пахаванні  чырвонаармейцаў  і  партызан.  Быў  зроблены  запіс  успамінаў    жыхаркі  в. Дараганава  Міхадзюк  В.І. (  дзявочае  прозвішча  Ярашэвіч,  у  гады  вайны  жыла  ў  в.Востраў)   пра  няўлічаную  магілу  чырвонаармейца  Куліка,  застрэленага  недалёка  ад  урочышча  Шпалы  каля  в.Востраў  на  пакровы  1941г. Кулік  або, магчыма, Кулікоў  быў  забіты  кулакамі,  якія  засталіся  ў  в.Востраў  пры  адступленні  ў  першы  месяц  вайны і пайшлі служыць у  паліцыю.    Па  апісанні  Кулік  быў  у  шапцы-кубанцы  з  чырвонай  лентай  наўскасяк.

Кіраўніком  музея была  праведзена  работа  па  афармленню  ўсіх  неабходных  дакументаў  для  перазахавання.  Астанкі  чырвонаармейца  з  лясной  закінутай  магілы  ва  ўрочышчы  Шпалы  былі  перазахаваны  ў  брацкую  магілу  каля  Дараганаўскай  школы   1  ліпеня  2011г. 

 2)Членамі  атрада  быў  зроблены  запіс  успамінаў  жыхаркі  в.Радуцічы  Багдановіч  А.С.( дзявочае  прозвішча  Дрындзік,  у  гады  вайны  жыла  ў  в.Лука),  пра  лясную  магілу  каля  Дрындзікавай  канавы.  Там  стаіць  крыж  і  агароджа,  і   даглядае  магілу  жанчына,  якая  лічыць,  што  там  пахаваны  яе  бацька  і  цётка,  якіх  расстралялі  партызаны  за  сувязь  з  немцамі.  На  самай  справе  там  ляжаць  11  чырвонаармейцаў-прыпіснікоў  з  в.Лука,  расстраляных  па  даносу  старасты,  які  паехаў  у  г.Старыя  Дарогі  і  выдаў  іх.  Дзе  пахаваны  сваякі  жанчыны – невядома,  але  яна  даглядае  гэту  магілу,  і  людзі  ёй  не  пярэчаць.

 

ІІ  Па  слядах  кавалерыйскіх  палкоў  І  коннага  рэйду    пад  камандаваннем  А.І.Бацкалевіча. 

 

1) 9  чэрвеня  2010 года  у  час  правядзення  аднадзённага   аўтапахода  па  суседніх  з  Дараганаўскім  с/саветам  вёсках  Старадарожскага  раёна  намі  былі  запісаны  каштоўныя  ўспаміны  дзвюх  самых  старых  жыхарак  в.Новыя  Дарогі –  Кухмар  С.Н.  і  Ціханоўскай  М.А.  пра   бой   казакоў  з  гітлераўцамі  ў  в. Новыя  Дарогі.  З  гэтай  паездкі  мы  таксама  прывезлі  шмат  экспанатаў  і  дакументаў  для  краязнаўчага  музея,  такіх  як, напрыклад, нагрудны  знак  лесніка  дарэвалюцыйных  часоў   "ЛЕСНОЙ  СТОРОЖЪ”, дзве  прастрэленыя  нямецкія  каскі  і  шмат  чаго  іншага. Усе  гэтыя экспанаты  падарыла  музею  сям’я Карповіча  В.І., былога  ляснічага  Новадарожскага  лясніцтва, чый  дзед  працаваў да  вайны  ляснічым  Дараганаўскага  лясніцтва.

2)  У  выніку  пошукавай  работы  быў  знойдзены  фотаздымак  Васкабойнікава  П.В. –  казака  з  коннага  рэйду,  чыё  прозвішча  мы  ўстанавілі  ў  мінулым  годзе  пры  ўдакладненні  пахаваных  у  брацкай  магіле  каля  Дараганаўскай  СШ.  Фотаздымак  1940-1941гадоў.  Чырвонаармеец  адлюстраваны  ў  казацкай  форме,  што для  нас  было  асабліва  важна,  бо  адзін  паважаны  наш  апанент,  палкоўнік  Майсейка  М.М.  выказаў  сумненне  ў  правамоцнасці  ўжывання  намі  слова  "казакі”  ў  справаздачы  аб  "Зорным  паходзе”.  Ён  настойваў,  што  трэба  ўжываць  толькі  слова  "кавалерысты”,  бо  казацкая  форма  ў  30-ых  гадах  была  адменена.  Знойдзены  фотаздымак –  доказ  нашай  думкі  аб  тым,  што  казацкія  палкі  былі  захаваны ў  40-х г. у  кадравых  кавалерыйскіх  дывізіях.   Зімою  1942-1943 гадоў  для  падняцця  баявога  духу  кавалерыйскіх  дывізій  казацкая  форма  была  ўведзена  зноў.

3)  Знойдзены  сваякі  кавалерыстаў,  якія  пражываюць  у  в.Каўгары  і  ў г.Мінску.

Работа  над  гэтай  тэмай  працягваецца.  Па  тэлефоне  мы  звязаліся  з  ветэранамі  Вялікай  Айчыннай  вайны  з  в.Завалочыцы.  Ад  аднаго  з  іх  мы  даведаліся  нумар  тэлефона  былога  пасляваеннага  ляснічага - Булавацкага,  які  ўсё  жыццё  збіраў  успаміны  людзей  аб  падзеях вайны  і  збіраецца  выдаць  кнігу. Адбылася  тэлефонная  размова  і  з гэтым  чалавекам. Кнігу, на  жаль, ён не  выдаў, але  зрабіў  вельмі  многа за  сваё  жыццё  для  ўвекавечвання  памяці загінуўшых  казакоў.   Намі  таксама  зроблены  запыт  па  тэлефоне ў  Расію праз   сына  кавалерыста  Зотава,  каб  атрымаць  копію  ваеннага  білета  кавалерыста  з  43  кав.  дывізіі.

 

ІІІ  Збор  звестак  і  дакументаў   пра  землякоў –  удзельнікаў  Вялікай  Айчыннай  вайны  для  працягу  летапісу  Славы  Дараганаўшчыны.

   

1) Знойдзены  і  запісаны  матэрыял,  сабраны  ўспаміны  і  дакументы  пра  першага  старшыню  калгаса  ў  в.Радуцічы  Кірдуна  Арцёма  Тарасавіча.  Пазней  былі  знойдзены  дакументы  і  матэрыялы  пра  траіх  братоў  А.Т.Кірдуна,  якія  таксама  па-геройску  змагаліся  ў  гады  Вялікай  Айчыннай  вайны. Матэрыял  друкаваўся  кіраўніком  пошукавага  атрада  ў  раённай  газеце  "Асіповіцкі  край”. 

Перад  членамі  пошукавага  атрада  стаіць  задача  –  правесці   работу  па  стварэнню  мемарыяльнай  дошкі  на  доме  па    вуліцы  Красная  ў  в.Радуцічы, дзе  жыў   Арцём  Кірдун.

2)Запісаны  ўспаміны  і  сабраны  матэрыял  пра  Стаўрова  А.М.,  расстралянага  немцамі  ў  1941г.,  пахаванага  на  могілках  в.Дараганава.  Пры  дапамозе  былога  сакратара  Дараганаўскага  с/савета  Цімашэнкі  Т.Р. была наладжана  сувязь  з  яго  сынам  Ю.А.Стаўровым,  які  жыве  ў  г.Чалябінску.  6  верасня 2010г. Юрый  Андрэевіч  прыязджаў  у  Дараганава  разам  са  сваёй  унучкай  Насцяй. Свае  словы  ўдзячнасці  госці  выказалі  праз  раённую  газету  і  ў  кнізе  наведвальнікаў  музея.

  V   Догляд  за  брацкімі  магіламі.

  Догляд  за  брацкімі  магіламі  працягваецца.  Чатыры  разы  на год:  на  Радаўніцу,  на  Дзень  Перамогі,  на  свята  вызвалення  Беларусі,  на  Дзяды  мы  стараемся  трапіць  на  пахаванні,  каб  добраўпарадкаваць  іх.  На  месцы  знойдзенай  магілы  П.Б.Мургі  летам  2010г. пошукавым  атрадам "Узлёт” разам з рабочымі  школы   былі  ўстаноўлены   агароджа   і  крыж,  дагледжана  магіла.  Кожны  год  цяпер  мы  фарбуем  агароджу і  даглядаем  гэту  магілу. Засталося  толькі   выгравіраваць  металічную  шыльду  з  надпісам,  хто  пахаваны.  Таксама  летам  2010 года  кіраўніком  музея  і  работнікамі  школы  была  ўстаноўлена  агароджа,  якую  заказаў  Дараганаўскі  с/Савет,  на  магілу  дзетдомаўцаў,  якія  памерлі  ў  цяжкі  пасляваенны  час.

 

VI  Збор  звестак  па  летапісу  школы.

 

         Для  таго,  каб  правесці  90-ы  юбілей  Дараганаўскай  школы,  была  праведзена  вялікая  пошукавая  работа  па  стварэнню  летапісу  школы.  Усе  прайшоўшыя  пасляваенныя  гады  лічылася,  што  наша  школа  была  заснавана    ў  1924г.  Пры  правядзенні  аналізу  паступіўшых пры дырэктары  музея Бародзічы  С.Д. архіўных  звестак, а  таксама пісем-успамінаў  даваенных  выпускнікоў  школы, атрыманых за  апошнія  гады была  знойдзена  і  даказана  новыя  дата  заснавання  школы –  1920 год.  Дадзеныя  па  гісторыі  школы,  выпіскі  з  даваенных  газет,  усе  прозвішчы  людзей,  якія  тут  працавалі  і  якія  змаглі  адшукаць,  фотаздымкі  для  амаль  200-слайдавай  прэзентацыі,  прозвішчы  і  пасады  выпускнікоў,  якія  складаюць  гонар  і  славу  школы,  прозвішчы  ўсіх  медалістаў –  усё  гэта  і  многае  іншае  было  прадастаўлена    для  сцэнарыя  юбілейнага  вечара  і  газет: "Асіповіцкі  край”  і  "Настаўніцкая  газета”. Аформлена   пошукавая работа "Летапіс  школы”  для  выставы  метадычных  матэрыялаў  у  вобласці і ў якасці  дадаткаў  да  творчай   работы  "Летапіс  вёскі”.  Работа  "Летапіс  вёскі”  заняла  1-е  месца  ў  раёне  восенню   2011г.  у  конкурсе "Летапіс  населенага  пункта”.

 

                                                                                                              Вялікая  ўвага  работы кіраўніка Савета  музея  ў  2014 – 2015  каляндарным  годзе  была  скіравана  на:

 

І  Даследванне  жыцця  і  дзейнасці  сям’і  памешчыкаў  Дараганаў,  трагічнай  гісторыі  маёнтка  “Крынкі”.

 Вынікі  гэтай  працы  наступныя:

  1.  вядзецца  інтэрнэт-перапіска  з  прадстаўнікамі  сям’і  Дараганаў  у Францыі,  Швецыі,  Санкт-Пецярбургу;
  2. знойдзены  помнік  з  пахавання  Мацвея  Дарагана,  але  пакуль  не  вернуты  ў  Крынку;
  3. на  адкрыцці  экспазіцыі  ў  Асіповіцкім  краязнаўчым  музеі “Сям’я  Дараган”  Андрэй  Дараган  падкрэсліў  значэнне  работы  Дараганаўскага  школьнага  музея:  менавіта  пасля  экскурсіі,  якую  правяла  для  іх  Караленя  Ж.С.– і, наогул,  менавіта  па  яе  запрашэнню  і  прыехалі  яны  ў  Беларусь, – таксама пасля  таго,  як  яны  ўбачылі,  што  музейным  гуртком  “Дараганазнаўства” прыбіраюцца  штогод  мясціны,  звязаныя  з  памяццю  іх  продкаў, Андрэй  і  Лана  і рашылі  перадаць  у  Асіповіцкі  раён  калекцыю  экспанатаў,  звязаных  з  жыццём  прадстаўнікоў  роду. (Газета  “Звязда” ад  19.02.2015г).
  4. Запісаны  ўспаміны  яшчэ  аднаго  відавочцы  праходжання  калоны  дзяцей  яўрэйскай  нацыянальнасці  з  санаторыя  “Крынкі”  да  месца  іх  расстрэлу – Пінчука С.М. 

      

ІІ Збор  звестак  па  ўстанаўленні  імён,  пахаваных  у  брацкіх  магілах  часоў  Вялікай  Айчыннай  вайны.

 

1) Запісаны  ўспаміны аб  загінуўшым  чырвонаармейцах-прыпісніках: Рубан  А.  і  Самбургаеву  С.,  якія  пахаваны  ў  брацкай  магіле  на  адных  з  могілак  Дараганаўскага  с/Савета.  На  жаль,  няма  дат  нараджэння  і  імён  па  бацьку.   Пошук  на  сайце  “Мемарыял” нічога  канкрэтнага  не  дабавіў. Разам  з  пошукавым  запытам  аб  збітым над  Мязовічамі  ў  пачатку  вайны летчыку  і  лётчыку-земляку,  які  ўдзельнічаў  у  скідванні  сцяга  “Перамога”  на  рэйхстаг будзем  звяртацца  ў  Падольскі  архіў.

                                                                                                      

ІІІ  Па  слядах  кавалерыйскіх  палкоў  І  коннага  рэйду    пад  камандаваннем  А.І.Бацкалевіча.

 

       Пошукавае  даследванне  аб  баях  ва  ўрочышчах   Буцін  і  Поклань  было  апісана  ў  “Зорным  паходзе”. Гэтая даследчая  работа  заняла  І-ІІ месца  ў  рэспубліцы.  Вынікам  пошукаў  атрада  “Узлёт”  стала  перазахаванне  рэшткаў  12  чырвонаармейцаў  і  партызан  з  лясных  забытых  і  няўлічаных  пахаванняў у  брацкую  магілу  каля  нашай  школы. 

За  справаздачны  перыяд знойдзены  кавалерыйскі  карабін і  вызначана  месца,  дзе шмат  патапілася  коннікаў  у  жніўні  1941г.  Работа  па  гэтай  пошукавай  тэме  пастаянна  працягваецца.

 

ІV   Догляд  за  брацкімі  магіламі.

 

Догляд  за  брацкімі  магіламі  працягваецца.  Чатыры  разы  на год:  на  Радаўніцу,  на  Дзень  Перамогі,  на  свята  вызвалення  Беларусі,  на  Дзяды  мы  стараемся  трапіць  на  пахаванні,  каб  добраўпарадкаваць  іх.  На  месцы  знойдзенай намі магілы  П.Б.Мургі  летам  2010г. пошукавым  атрадам “Узлёт” разам з рабочымі  школы   былі  ўстаноўлены   агароджа   і  крыж,  дагледжана  магіла.  Некалькі  разоў  мы  фарбавалі  агароджу  фарбай,  што  выдзяляў  Дараганаўскі  с/Савет.  Яна  кожны  раз  абсыпалася.  У  2014г.  мы  добра ачысцілі  агароджу  і  пафарбавалі  той  фарбай,  што  купіў  і  перадаў  нашаму  музею У.С.Свярдлоў  для  ўсіх  брацкіх  магіл,  што  мы  даглядаем. Для  магілы сям’і  П.Б.Мургі   засталося  толькі   выгравіраваць  металічную  шыльду  з  надпісам,  хто  пахаваны.  Фарбай  У.С.Свярдлова  намі  пафарбованы  агароджа  на  месцы  расстрэлу  яўрэйскіх  дзяцей  ва  ўрочышчы  Галны, агароджа  каля   памятнага  знака   на  месцы  санаторыя “Крынкі”,  агароджа  на  месцы  пахавання  М.Я.Дарагана  і  У.Р.Калагрывага.  На  гэтую  вясну  плануем  афарбоўку  і  догляд  нахіліўшагася  помніка  на  пахаванні  Г.Ц.Лыньковай,  сястры  народнага  пісьменніка  БССР М.Ц. Лынькова.               

 

 

                                                                                  

       V   Збор  звестак  аб  дзеяннях   214  ПДБ  у  першыя  месяцы  Вялікай  Айчыннай  вайны.

 

У  сувязі  з  перадачай В.А.Зайцавай  фінансавых  дакументаў   214  паветрана-дэсантнай  брыгады  нашаму  музею   кіраўніком  музея   была  праведзена  пошукава-доследчая  работа,  звязаная  з  баявымі  дзеяннямі  дэсантнікаў  у  першыя  дні  вайны. У  архіве  музея   было  знойдзена   пісьмо   ветэрана  Вялікай  Айчыннай  вайны без  пачатку  пісьма  і  зваротнага  адрасу,  у  якім  успаміналася  кніга  “ В  бой  уходили  десантники.” Аўтар  кнігі  таксама  не  называўся.  Была  перададзена  просьба  членам  пошукавай  групы “Бацькаўшчына” з  Мінска,  каб  яны  дапамаглі  ўстанавіць  аўтара  ў  Нацыянальнай  бібліятэцы.  А.Судакоў  не  толькі  знайшоў указаныя  ўспаміны,  але  і  прачытаў  іх  і  адксеракапіраваў  183-184ст.,  дзе  апісаны  бой  за  мястэчка  Дараганава  7  ліпеня  1941г. Ксеракопію  прывёз  для  Дараганаўскага  музея.  Дырэктар  музея  знайшла  для  архіва  музея  і  саму  кнігу  ў 2015г. Аўтары  – І.І.Громаў, У.М.Пігуноў.  Па  экспанатах – дакументах  была  створана  асобная  экскурсія.

 

VI  Збор  звестак  па  летапісу  школы.

 

Для  таго,  каб  правесці  90-ы  юбілей  Дараганаўскай  школы,  была  праведзена  вялікая  пошукавая  работа  па  стварэнню  летапісу  школы.  Усе  прайшоўшыя  пасляваенныя  гады  лічылася,  што  наша  школа  была  заснавана    ў  1924г.  Пры  правядзенні  аналізу  паступіўшых пры дырэктары  музея Бародзічы  С.Д. архіўных  звестак, а  таксама пісем-успамінаў  даваенных  выпускнікоў  школы, атрыманых за  апошнія  гады была  знойдзена  і  даказана  новыя  дата  заснавання  школы –  1920 год.  Дадзеныя  па  гісторыі  школы,  выпіскі  з  даваенных  газет,  усе  прозвішчы  людзей,  якія  тут  працавалі  і  якія  змаглі  адшукаць,  фотаздымкі  для  амаль  200-слайдавай  прэзентацыі,  прозвішчы  і  пасады  выпускнікоў,  якія  складаюць  гонар  і  славу  школы,  прозвішчы  ўсіх  медалістаў –  усё  гэта  і  многае  іншае  было  прадастаўлена    для  сцэнарыя  юбілейнага  вечара  і  газет: “Асіповіцкі  край”  і  “Настаўніцкая  газета”. Аформлена   пошукавая работа “Летапіс  школы”  для  выставы  метадычных  матэрыялаў  у  вобласці . Папка  з  гэтай  работай  размяшчаецца  на  стэндах  Магілёўскага  музея  адукацыі.

 

 

 


Copyright MyCorp © 2024