Форма входа

Поиск

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0




Пятница, 03.05.2024, 08:13
Приветствую Вас Гость | RSS
Дараганаўскі школьны комплексна-краязнаўчы музей
Главная | Регистрация | Вход
Навукова – асветніцкая дзейнасць


Навукова – асветніцкая  дзейнасць

За  перыяд  з 2007-2008  навучальнага  года і  па  студзень  2012  года музей  наведала  3851  чалавек,  праведзена 319  экскурсій,  10  выставак,  35  лекцый,  29  ваенна-патрыятычных  і  іншых  масавых  мерапрыемстваў,  8  каляндарна-абрадавых  гулянняў.

       

        На  працягу  2007-2012гг.  было  праведзена  17 паседжанняў  Савета  музея.

         На базе  музея  быў  праведзены  адкрыты  педагагічны  Савет  для  завучаў  усіх  школ  раёна  па  тэме "Роля  музея  ў  навучальна – выхаваўчым  працэсе  Дараганаўскага  ВПК д/с – СШ”( 2008г.).         

         Актыўна  праводзіцца  запіс  успамінаў  людзей,   якія перажылі  Вялікую  Айчынную  вайну.  На  аснове  гэтай  работы  піянерскай  арганізацыяй  школы быў  створаны  "Летапіс  баявой  славы”. Надрукаваны  артыкул  у  газеце  " Асіповіцкі  край”  пра  ветэрана  Вялікай  Айчыннай  вайны  –  Жыльцова  М.С.  Артыкул  выйшаў  да   65-годдзя  вызвалення  Беларусі.            ( Караленя Ж. "Пяшком  праз  усю  вайну”. "Асіповіцкі  край” №44 ад 26 мая  2009 г.)  Надрукаваны    артыкул  пра  малалетняга  вязня  Краўчанка  Л.І.  у  газеце  "Магілёўскія  ведамасці” (Караленя  Ж.  "Партызанскія  ягады  і  сыр  вызвалення”  ад  20.04. 2010 г.),  у газеце  "Асіповіцкі  край”  выйшаў   матэрыял   пра  старшыню   партызанскага  калгаса  з  в.Радуцічы  Кірдуна  А.Т. (Караленя Ж. "Новыя  старонкі  гісторыі”. № 23  ад  19.03.2010г.). Таксама  ў  раённай  газеце  ў  двух  нумарах  друкаваліся  вытрымкі  з  работы – справаздачы  па  "Зорнаму  паходу”( Караленя Ж. "Разрываюць  душу  нам  вайны  камяні...” №57 ад  2.07,2010 г.,  № 62 ад  20.07.2010 г.)    У "Настаўніцкай  газеце”,  у  № 73  ад  17.16.2010 надрукаваны агляд  вынікаў  "Зорнага  паходу”  на  заключным рэспубліканскім этапе.  У  № 107 ад 28.08.2010г. "Настаўніцкай газеты” быў надрукаваны артыкул  па  патрыятычным  выхаванні –  ("Цішыня  і  спакой  на  магілах  герояў” Караленя  Ж.”).

      У  2011г. выйшлі  наступныя  артыкулы:  "Браты-змагары” ( "Асіповіцкі  край”  ад  1.02.2011г. Караленя Ж.С.), "Лыжка-берагіня  або  Доўгая  дарога  дадому”  ("Асіповіцкі  край”  ад  11.о2.2011г.Караленя  Ж.С.), "Ветэраны  працоўнага  фронту” ("Асіповіцкі  край  ад  15.07.2011 г. Караленя Ж.С.).  Артыкул  В.Жарнасек "Незвычайныя  экспанаты з Асіповіччыны”  ад 29.07.2011г. пра  некаторыя  экспанаты  Дараганаўскага  комплексна-краязнаўчага  музея.

      Да   дня  інтэрнацыяналіста     дырэктарам  музея  праводзіцца  агульнашкольны  ўрок  мужнасці   "Памяці  паўшых  у  імя  жывых” з  мультымедыйнай  прэзентацыяй,  з  запрашэннем  воінаў-афганцаў  і  іх  блізкіх. Пасля  ўрокаў  мужнасці  праводзіцца  ўрачыста-жалобнае  ўскладанне  вянкоў  на  магілы  загінуўшых  у  Афганістане  выпускнікоў  школы.

         У  красавіку   2009 г.  кіраўніком  музея  быў  праведзены  адкрыты  музейны  ўрок  для  МО  гісторыкаў  раёна  "Дзеці  і вайна. Паказ  трагічнасці  лёсу  дзяцей  на  тэрыторыі  Дараганаўскага  с/Савета  ў  гады  Вялікай  Айчыннай  вайны”.

         Музей    прымае актыўны  ўдзел  у  падрыхтоўцы  і  правядзенні агульнашкольных  патрыятычна – выхаваўчых  мерапрыемстваў, правядзенні  агульнасельсавецкіх  ваенна-патрыятычных  мерапрыемстваў  і  мітынгаў.  26  чэрвеня  2009 г. завуч па  выхаваўчай  рабоце  Шабуня  А.Г. і  дырэктар  музея  Караленя  Ж.С.  падрыхтавалі  і  правялі  разам  з  Дараганаўскім  с/Саветам  мітынг  на  адкрыцці  новага  помніка  расстраляным  жыхарам  в.Дараганава  яўрэйскай  нацыянальнасці  ў  1942 г.  Кіраўнік  Дараганаўскага  музея  напісала  сцэнарый  і  была  вядучай  на  свяце  вёскі  Радуцічы  27  чэрвеня  2009 г.       

          Членамі гуртка "Дараганазнаўства” была  падрыхтавана  работа  для  ўдзелу  ў  раённым  маладзёжным  праекце "Гэта  наша  з  табой  біяграфія”, які  праводзіўся  раённым  камітэтам  БРСМ.

          У  маі  2009 г. былі  праведзены  адкрытыя  заняткі  гуртка  "Дараганазнаўства” для  кіраўніцтва  з  КДіЮТіК  і інспектара  з  КРУ.

Прадстаўнікі    гуртка   «Дараганазнаўства»  занялі   ІІІ  месца  на  раённым  конкурсе «Брэйн-рынг»  сярод   краязнаўчых  гурткоў   раёна  (лістапад  2009 г.

           Кіраўніком   музея  і  членамі  гуртка  "Дараганазнаўства” ажыццяўляецца  догляд  за  магіламі  расстраляных  дзяцей  у  Крынцы, месцам  пахавання  паноў  Дараганаў, памятным  знакам  на  месцы  былога  санаторыя ў Крынцы, трымя  брацкімі  магіламі  ў  Дараганаве, магіламі  Ю.М.Яшчака, З.Р.Верашчакі, С.Д.Комліка, дзяцей  з  дзіцячага  дома ў  Дараганаве, загінуўшых  воінаў-афганцаў:В.М.Логвіна  і  А.У.Лазоўскага, Г.Ц.Лыньковай  і  яе  мужа , былога  настаўніка  Дараганаўскай  СШ  Балбуцкага  С.П.

          Гурткоўцы  аказваюць  шэфскую  дапамогу  ветэранам  вайны  і  працы, праводзяць  экалагічныя  акцыі  па ахове  прыроды "Чысты  лес”,  "Пасадзі  дрэва”.

           Кіраўнік  музея  падтрымлівае  пастаянную  сувязь з  класнымі  кіраўнікамі  пры  правядзенні  класных  гадзін, рэгулярна  выпускаецца  насценная  газета "Спадчына”,  пры  напісанні  вучнямі  творчых  работ  аказваецца  неабходная  дапамога  па падборы  матэрыяла. Была  аказана метадычная  дапамога  пры напісанні  творчай  работы  пра  воінаў-інтэрнацыяналістаў, якая  заняла І месца  ў  раённым  конкурсе  сярод  пярвічных  арганізацый  БРСМ (2009г.),  прадастаўлены  ўсе  архіўныя і  выставачныя   матэрыялы   пра доктара філалагічных  навук  выпускніцу школы Г.П.Тварановіч-Сеўрук   для  напісання  навукова-доследчай  работы  "Дараганаўская  вераснянка”,  якая  заняла  ІІ  месца  ў  раёне  і  ІІ месца  ў  вобласці (2010 г).  Навуковы  кіраўнік  дзвюх  вышэйназваных  работ  настаўнік  беларускай  мовы  і  літаратуры  Тамашоў  М.В.

        Навукова-даследчыя  работы вучняў  школы, членаў  гуртка  "Дарагазнаўства”, напісаныя  на  аснове даследчай працы  з  архівам  краязнаўчага  музея, з  успамінамі  ветэранаў кожны  год  займаюць  прызавыя  месцы  не  толькі  ў раёне  і  вобласці,  але  і  рэспубліцы. 

        Напрыклад,  работа  члена  гуртка Сітнік  Ксеніі  "Ад  прадзедаў  спакон  вякоў  нам  засталася  спадчына…”  перамагла  ў  раённым  конкурсе  "Мой  род,  мая  сям’я”,  заняла  І  месца  ў   абласным   конкурсе,  ІІ месца   ў   рэспубліканскім  конкурсе (2009 г.), кіраўнік – Караленя  Ж.С.  Была   падрыхтавана  прэзентацыя  гэтай   работы   ў   г.Мінску. 

 Пра   саму  работу,  яе   падрыхтоўку  быў   напісаны два   артыкулы  ў   абласной   газеце   " Магілёўскія ведамасці ”: карэспандэнтам  Людмілай  Грышанавай  ( ад  12.12.2009 г.) – "Родовод  Ксении  Ситник”,  рэдакцыйная " Помни  имя  своё” (ад  11.02.2010 г.).  У  газеце  "Асіповіцкі  край”  (ад  01.12.2009 г.) таксама  было  змешчана  рэдакцыйнае  паведамленне  "Нашы  радаводы –  лепшыя!”  

  У  "Магілёўскіх  ведамасцях”  быў  змешчаны  артыкул   "Вытокі  "Дараганазнаўства””  пра  работу  музейнага  пошукавага  атрада  "Узлёт”(ад  20.02.2010 г.) У "Настаўніцкай газеце” быў  змешчаны  артыкул "Ваеннае мінулае – таксам  жаночая  тэма” І.Грэчкі  пра  пошукавую  работу музейнага  атрада "Узлёт" і  праведзенае  перазахаванне  чырвонаармейцаў (ад 27  жніўня  2011г.).  У "Белорусской  военной  газете. Во славу Родины друкаваўся  артыкул С.Клімковіча "Пошук  працягваецца” (ад  12  жніўня  2011г.)    У  газеце  "Асіповіцкі  край”  надрукаваны  артыкул  кіраўніка  пошукавага  атрада  "Узлёт”  Каралені  Ж.С.   пра  знойдзеныя  новыя  звесткі  пра  1-ы  конны  рэйд  пад  камандаваннем  А.І.Бацкалевіча( ад 04.02.2010 г.).   Пра  масавыя  мерапрыемствы,  праведзеныя  па  сцэнарыю  і  з  удзелам  кіраўніка  Дараганаўскага  краязнаўчага  музея  ў  "Асіповіцкім  краі”   былі  змешчаны  тры  артыкулы: "Горкай  памяці  камяні” ( ад 02.07. 2009 г.)  і  "Са  святам,  Радуцічы!” (10.07.2009 г.), "Свята  вызвалення  ў  Дараганаве” (2.07.2010 г.).  Пра  свята  вёскі  Дараганава,  якое  праходзіла  26 чэрвеня  2011г. па  сцэнарыю  для  афіцыйнай  часткі  напісанаму  Караленяй  Ж.С.,  быў артыкул  у  раённай  газеце  " Здесь  истоки  души ”  ад  1.07.2011г.  Пра  перазахаванне  12  чырвонаармейцаў  і  партызан,  якое  было  праведзена  дзякуючы  пошукавай  рабоце  музейнага  пошукавага  атрада  "Узлёт”  і  па  сцэнарыю  кіраўніка  музея  ў  раённай  газеце  быў  надрукаваны  артыкул  " Гэта  трэба  не  мёртвым – гэта  трэба  жывым” (ад  5  ліпеня  2011г).

          

 

За  2014 каляндарны  год  у  музеі  пабывала  1006  чалавек,  праведзена  81  экскурсія, 8  масавых  мерапрыемстваў,  15  музейных  урокаў.  На 01.12.2015г. музей  наведала  811 чалавек.

На  экскурсіях  у  музеі  з верасня  2007 года  пабывалі: прадстаўнікі  Вялікабрытаніі, ЗША, Германіі, Італіі, Шатландыі, Ірландыі, Бельгіі, Партугаліі, Швецыі,   Літвы; госці  з  Масквы, Мінска, Магілёва, Гродна, Гомеля,  Старых  Дарог, Мар’інай  Горкі, Бабруйска, Слуцка, Серпухава, Калінінграда, Жытоміра, Пулкава, Лангепаса,  Севераморска, Санкт-Пецярбурга і  інш. Дараганаўскі  краязнаўчы  музей за  справаздачны  перыяд  наведалі :  педагогі-арганізатары  ўсіх  школ раёна, настаўнікі  матэматыкі  метадычнай  групы,  настаўнікі  беларускай  мовы метадычнай  групы, настаўнікі  гісторыі  школ раёна, завучы  па  навучальнай  рабоце  ўсіх  школ  раёна,  дырэктары  ўсіх  школ  раёна  і  кіраўніцкі  корпус  Асіповіцкага  РУА,  дэпутат  парламента  РБ  Крыжэвіч  С.І., усе  старшыні  сельскіх  саветаў  раёна  начале  са  старшынёй  райсавета  Пузікам А.В.,  намеснік  старшыні  райвыканкама  А.В.Шаўлюга,  загадчык  аддзела  культуры  Раманчук  І.А., абласное  кіраўніцтва  арганізацыі  “Чырвоны  крыж”,  усе  ляснічыя  Асіповіцкага  раёна і спецыялісты  лясгаса  начале з  дырэктарам  Раўбелем М.І., калектыў  налогавай  інспекцыі  па  Асіповіцкім  раёне  начале  з  Сівухінай Т.Я., прадстаўнік  дэпартамента  дзяржкантролю  ў  галіне  адукацыі з г.Мінска, член  камітэта  Дзяржкантролю  па  Магілёўскай  вобласці  Пракаповіч, начальнік  камітэта Дзяржкантролю  г.Бабруйска  Малы  Б.Л., прадстаўнікі Магілёўскага  абласнога  ўпраўлення  адукацыі, Клімаў  С.М. – дырэктар  музея  г.Магілёва  ў  гарадской  Ратушы ( у  цяперашні  час – дырэктар  музейнага  комплекса  “Нясвіжскі  палац”), кандыдат  гістарычных  навук  Іванова  В.,  дырэктар Старадаржскага  музея Завадская  Л.М., народны  майстар  І.І.Лізура, Сугака  М.І. –  лаўрэат  Дзяржаўнай  прэміі  ў галіне  дызайну,  Хадоркіна  С.А. – загадчык  аддзела  краязнаўства  з  Магілёўскага  абласнога  цэнтра  фізічнага  выхавання   і  спорту,   загадчык  Асіповіцкага  РУА   Шаўчэнка  Н.І., загадчык  ідэалагічнага  аддзела  Асіовіцкага  райвыканкама  Землянухіна  Г.У., пракурор раёна і  намеснік  галоўнага  пракурора  рэспублікі, дзве  экскурсійныя  групы  з  Асіповіцкай  дыстанцыі  пуці: сувязісты  і  дэфектаскапісты,  ветэраны  ВАВ  Дараганаўскага  с/Савета  начале  з  кіраўніком  Асіповіцкага  ваенкамата,  група  размініравання з Бабруйска, рота  52-а асобнага батальёна на  чале  з  капітанам  Дашкевічам  С.В., асіповіцкія  краязнаўцы: Торбін  А.М. і  Шчаглоў В.П.,  салдаты  воінскай  часці  з  г.Асіповічы на  чале  з намеснікам  камандзіра  часці  па  ідэалагічнай  рабоце Логінавай  Н.В.,  група  ваенных  назіральнікаў  з  Бельгіі і  Партугаліі,   Слесарэнка  М.П. – старшыня  Асіповіцкага  Савета  ветэранаў; вучні:  з  г. Глуска, з г. Старыя  Дарогі,  з  цэнтраў  “Бабраня” і  “Вандроўнік” г.Бабруйска, загадчыкі  абласной  і  раённай  санстанцый,  намеснік  абласнога  ўпраўлення  адукацыі,  члены  ТБМ  Асіповіцкага  раёна,  здымачная  група  БТ,  здымачная  група  тэлекампаніі  “Лад”, здымачная група  Магілёўскага  тэлебачання, карэспандэнт  “Настаўніцкай  газеты” Грэчка  І.В., карэспандэнт  газеты “Спорт і  турызм” Зубовіч Я.,  карэспандэнт   газеты  “Магілёўскія   ведамасці”  Грышанава Л.Ф.,  карэспандэнт  “Беларускай  ваеннай  газеты” С.Клімковіч, карэспандэнт газеты “Звязда”  Нэлі  Зігуля, карэспандэнт  “Савецкай  Беларусі”  Вольга  Кісляк  брала  інтэрв’ю  па  тэлефоне,  карэспандэнты  раённых  газет  з  г.  Асіповічы  і  г.Старыя  Дарогі,  загадчыкі  аддзелаў  культуры ўсіх раёнаў  Брэсцкай  вобласці,  дырэктары  камбінатаў  бытавога  абслугоўвання  з  усіх  абласцей  РБ,  прапраўнук  Восіпа  Дарагана  Андрэй  Андрэевіч  Дараган з  жонкай  Ланай  са  Швецыі, Ю.І. Дараган-Сушчоў з  жонкай  Лідзіяй з  г.С.Пецярбурга, сын  Андрэя  Стаўрова – Юрый  Андрэевіч  Стаўроў з  дачкой,  члены  пошукавага  атрада  “Бацькаўшчына” А.Дударонка  з  Мінска, праведнікі  Свету  і  актывісты  яўрэйскай  арганізацыі  ХЭСАД  з  г.Мінска  разам  з  У.С.Свярдловым, удзельнікі  50-га і  51-га  Зорных  паходаў з  Мінскага  педуніверсітэта,   усе  змены  і  ўсе  атрады  лагера  “Пціч”(кожнае  лета),  вучні  са  школ : Ялізава , Свіслач, Лапічаў, Жорнаўкі,  Пратасевіч, Дрычына; СШ №1,№2,№3, №4,  гімназіі, дзеці  з  цэнтра  дзіцячай творчасці  г.Асіповічы; гімназіі  і  Прускай  школы  Старадарожскага  раёна, Аўчыннікаў  А.Г.– начальнік  Магілёўскага  абласнога  камітэта  аховы  прыроды,  епіскап  Бабруйскі  і  Быхаўскі  Серафім,  настаяцелі  Асіповіцкіх  цэркваў: айцец  Васілій,  айцец  Аляксандр,  настаяцель  Дараганаўскай  царквы айцец  Максім, удзельнікі  абласнога  мотакросу, пацыенты  Дараганаўскай  участковай  бальніцы (шматлікія  экскурсіі),  работнікі  ДЭУ,  ЖКГ, “Водаканала”,  прадстаўнікі  яўрэйскіх  абшчын  з  г.Масквы і г. Магілёва,  рабочыя  будаўнічых  арганізацый  з  г.Мінска ,  задзейнічаных  на  рамонце  школы  і  чыгуначнага  маста  ў  в.Дараганава, нашчадкі яўрэйскіх  сем'яў, жыўшых  да  вайны  ў  Дараганаве,  прадстаўнікі  рэспубліканскага  праматамнагляду,  і  многія, многія  іншыя.       

Караленяй  Ж.С. распрацавана  сістэма  навучальных  урокаў – экскурсій.  Музейныя  ўрокі праводзяцца для  вучняў  школы, членаў  розных  гурткоў школы  і  сельскай  бібліятэкі.  Быў створаны новы  каляровы  буклет  музея.  Актыўны  ўдзел  прыняў  Савет  музея  ў  стварэнні даведачна – інфармацыйнага  буклета “Дараганаўскі  сельскі  Савет  Асіповіцкага  раёна  Магілёўскай  вобласці”. Буклет  у  раённым  конкурсе  заняў  прызавое (3-4-е  месца). 

На  працягу  2012-2015гг.  было  праведзена  12 паседжанняў  Савета  музея. 

Летам  2012г.  летні  аздараўляльны  дзённы  лагер  на  базе  школы  быў  праведзены  пад  дэвізам  “Мuseum”.  12  мерапрыемстваў  было  праведзена  кіраўніком  музея  пад  гэтым  дэвізам  для  дзяцей  са  школьнага  летніка.  Гэта  і паходы  ў  Крынку  і  на  возера  Скачальскае,  экскурсія  ў  царкву  г.Асіповічы “Всех  скорбящих  радость”, экскурсія  ў Верайцы  да  паэтэсы Анастассі  Сінічкінай,  экскурсія  па  гістарычных  мясцінах   Дараганава,  краязнаўчая  гульня  “Што? Дзе? Калі?”,   прэзентацыя  пошукавай  работы  са  спецыяльнай  ротай пад  камандаваннем  капітана  С.В.Дашкевіча  52 асобнага   пошукавага батальёна,  экскурсія  аднаго  экспаната  і інш.

На  працягу  справаздачнага  перыяду  працягвалася  даследчая  работа  па  тэме “Невядомы  Сумчанка”.  Матэрыял  па  гэтай  тэме  быў  надрукаваны  кіраўніком  музея  ў  раённай  газеце “Асіповіцкі  край”. (Саўрыцкі Дз., Караленя Ж. “Невядомы  Сумчанка”. “Асіповіцкі  край”№52 ад 17.06.2008 г.) Гэта  пошукава-даследчая  работа  заняла  ІІ месца  ў  конкурсе “ Вялікая  Айчынная  вайна ва  ўдзячнай  памяці  нашчадкаў”  у  раёне ( 2009 г.),  у  дапрацаваным  варыянце – 1-е месца  ў  намінацыі “Архіўная  работа”   пошукавай  экспедыцыі (2010 г.)  пад   назвай  “Сцяпан  Сяргеевіч  Сумчанка: трагічная  смерць  партызанскага  камандзіра”  надрукавана  ў  часопісе  “Поисковый  вестник”  №7  за  2012г. Гэта  другая  публікацыя  кіраўніка  музея  ў  “Пошукавым  весніку”.  Першая – “Праз  усю  вайну” пра  франтавіка  М.С.Жыльцова –  была  надрукавана  ў  №6  за  2011г. У  дадзены  час  рыхтуецца  трэцяя  публікацыя –  пра  фінансавыя  дакументы 214 пдб.

Даследчая работа  “Дзеці  за  калючым  дротам – адно  з  самых  страшных  злачынстваў  фашызму”  заняла  ІІІ месца  ў  раённым  конкурсе  “Успомнім  усіх  паіменна”( 2009г.), больш  года  была  на  абласной  выставе  лепшых  работ, хаця  прызавога месца  на  вобласці  не  атрымала  з-за недарэчнасці – адсутнасці  спісу  выкарыстнай  літаратуры. Па  гэтай  тэме пастаянна  праводзіцца  запіс  успамінаў  людзей,   якія перажылі  Вялікую  Айчынную  вайну. 

Да   дня  інтэрнацыяналіста  сёмы  год  запар   дырэктарам  музея  праводзіцца  агульнашкольны  ўрок  мужнасці   “Памяці  паўшых  у  імя  жывых” з  мультымедыйнай  прэзентацыяй,  з  запрашэннем  воінаў-афганцаў  і  іх  блізкіх. Пасля  ўрокаў  мужнасці  праводзіцца  ўрачыста-жалобнае  ўскладанне  вянкоў  на  магілы  загінуўшых  у  Афганістане  выпускнікоў  школы.

Музей    прымае актыўны  ўдзел  у  падрыхтоўцы  і  правядзенні агульнашкольных  патрыятычна – выхаваўчых  мерапрыемстваў, правядзенні  агульнасельсавецкіх  ваенна-патрыятычных  мерапрыемстваў  і  мітынгаў.       Пад  кіраўніцтвам  дырэктара  музея чацвёрты  год працуе  праблемна-творчая група настаўнікаў  школы  па  тэме  “Музейная  педагогіка.” За  гэты  час   было  праведзена  дванаццаць  паседжанняў.          

 


Copyright MyCorp © 2024